пачы́нак, ‑нка, м.
Пража, наматаная на верацяно або знятая з верацяна.
пачына́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто пачынае што‑н.; заснавальнік. Чалавек энцыклапедычнага складу, беларускі асветнік [Францыск Скарына] не толькі пачынальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, але і доктар лекарскіх і свабодных навук — мовазнаўца, батанік і медык. С. Александровіч. Асабліва высока цаніў Купала дзейнасць Ігната Буйніцкага, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра. Ярош.
2. Той, хто пачынае спяваць валачобную песню.
пачына́нне, ‑я, н.
Пачатая кім‑н. справа; пачын. Нагадалася, як Пракоп вось тут, у гэтым пакоі, абмяркоўваў з членамі брыгады пачынанне маскоўскіх чыгуначнікаў. Карпаў.
пачына́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пачацца.
2. Зал. да пачынаць.
пачына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пачаць.
пачына́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пачынаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які нядаўна распачаў якую‑н. дзейнасць. Пачынаючы паэт. Пачынаючы ўрач. □ Якую індывідуальную афарбоўку не мела б творчасць мастака, пачынаючага ці масцітага, спевака ці танцора, усё-такі шчырасць размовы дабратворна ўплывае на любы характар. «Маладосць».
3. у знач. наз. пачына́ючы, ‑ага, м.; пачына́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пачынае што‑н. Дапаможнік для пачынаючых. □ Кабінет атрымліваў штодзень больш дзесятка твораў пачынаючых. Хведаровіч.
4. Дзеепрысл. незак. ад пачынаць.
пачырване́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пачырванеў, стаў чырвоным. [Хведар] стаяў перад .. [Нінай] пачырванелы і разгублены. Чарнышэвіч. Лес быў не так далёка. Сіні зубчасты верх яго добра акрэсліваўся на пачырванелым небасхіле. Хомчанка.
пачырване́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пачырванець.
2. Пачырванелае месца як вынік запаленчага працэсу. Ранка ад укусу змяі загаілася, нават пачырваненне знікла. В. Вольскі.
пачырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць чырвоным (у 1 знач.). Белая паласа на ўсходзе пачырванела, разгарэлася. Шамякін. Рабіна спелая не тады, калі пачырванее, а калі добра вымерзне. Гаўрылкін.
2. Стаць чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пакрыцца румянцам. Міця не здолеў схаваць разгубленасці, пачырванеў. Навуменка. Фёдараў прыкметна пачырванеў і злосна звярнуўся да маёра: — Я паўтараю: пакіньце чужое месца. Даніленка.