Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пачарсцве́ць, ‑ее; зак.

1. Стаць чэрствым — пра ўсё, многае. Усе булкі пачарсцвелі.

2. Стаць чарсцвейшым. Хлеб пачарсцвеў.

пачарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што і без дап.

Чарціць некаторы час.

пачаса́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пачасаць ​1.

пачаса́ны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пачасаць ​2.

пачаса́цца 1, ‑чашуся, ‑чэшашся, ‑чэшацца; зак.

Часацца некаторы час (гл. часацца ​1).

пачаса́цца 2, ‑чэшацца; зак.

Абчасацца — пра ўсё, многае.

пачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак.

1. што і без дап. Часаць некаторы час (гл. часаць ​1).

2. што. Пры дапамозе шчоткі, грэбеня і пад. ачысціць ад якіх‑н. прымесей усё, многае. Пачасаць лён. Пачасаць каноплі.

3. Разм. Хутка пайсці. [Стары:] — Там жа, за Ліпнякамі, будзе дарога паворана. А тут, па лубіне, я і пачашу, як па садзе... Ракітны.

пачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Абчасаць усё, многае. Зруб стары ўжо. Але калі з аднаго боку пачасалі бярвенне — ён як новы. Пташнікаў.

2. і без дап. Часаць некаторы час (гл. часаць ​2).

па́часкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пачаскаў. Пачаскавае валакно.

па́часкі, ‑аў; адз. няма.

Рэшткі, адходы пры часанні лёну, канапель і пад. Пяньковыя пачаскі.

пачасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вылічваецца або аплачваецца з разліку затрачанага часу. Пачасовая аплата.

па́чассе, ‑я, н., зб.

Тое, што і пачаскі.

пачастава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца.

Зак. да частавацца.