пачапля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.
Учапіцца, зачапіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пятрок і Грышка кінуліся з плачам да маткі і таксама пачапляліся ручкамі за яе адзежу. Колас. Шматкі .. [паперы] пачапляліся за вядро і папрыліпалі. Мурашка.
пачапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Начапіць, прычапіць усё, многае.
пачарві́вець, ‑ее; зак.
Стаць чарвівым — пра ўсё, многае. Яблыкі пачарвівелі.
пачарго́вы, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца па чарзе, адзін за другім. Пачарговае дзяжурства.
пачарне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пачарнеў, стаў чорным. На старым папялішчы ўжо расла пачарнелая трава. Шамякін. [Яўген] вынырнуў аднекуль з полымя, — высокі, пачарнелы ад пылу, сажы. Новікаў.
пачарне́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. пачарнець.
пачарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць чорным, чарнейшым. Пачарнеў лес, скінуўшы на дол апошняе сваё залатое ўбранне, асірацелі голыя палеткі. Краўчанка. Грачанё за гэтыя дні падрасло і яшчэ больш пачарнела. Якімовіч. Твар .. [Любы Лук’янскай] пачарнеў ад болю. Чорны.
пачарні́ць, ‑чарню, ‑чэрніш, ‑чэрніць; зак., што.
Зрабіць чорным. Пачарніць бровы. □ Пасля сцюдзёнай лютай зімы прыйшла вясна, ачысціла ад снегу і лёду дахі і тратуары, пачарніла дарогі. Шыцік.
пачарпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.
1. Разм. Зачэрпаць. У гэты час Ніна, якая прыгнулася да латка, каб пачарпнуць вады, выгукнула: — Ганна Сымонаўна! Сябры! Тут нейкія малюнкі! Дубоўка.
2. перан. Атрымаць, узяць, запазычыць адкуль‑н. Пачарпнуць веды з кніг. □ Калі і хадзілі раней байкапісцы ў суд, дык толькі дзеля таго, каб пачарпнуць жыццёвыя факты, уведаць — няхай, можа, і сумныя — чалавечыя гісторыі. Казека. Моц пачарпнуў Міцкевіч з жыцця. Лойка.
пачарсцве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пачарсцвеў, стаў чэрствым; зачарсцвелы. [Гаспадар] прынёс лыжку і скібку пачарсцвелага хлеба.