падкла́двацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падкладваць.
падкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкласці.
падкла́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкласці.
падкла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Матэрыял, які прышываецца, прымацоўваецца з ўнутранага боку адзення або якога‑н. вырабу. Шаўковая падкладка. Футравая падкладка. □ Павел сядзеў на нізкім табурэціку і, схіліўшы галаву, разглядаў кляймо фабрыкі на падкладцы капелюша. Шамякін. Пасля.. Гарасім паказаў мне сшыты лямец — падкладку і падсядзёлак. Якімовіч.
2. Прадмет, які падкладаецца пад што‑н. Падкладкі пад ножкі стала. □ Парадны бок [будынка] — аднапавярховы, з чатырохкалонным порцікам. Калоны — з цэльных ствалоў дрэў, якія стаяць на каменных падкладках. «Помнікі».
3. перан. Скрытая, але сапраўдная прычына якіх‑н. дзеянняў, з’яў. Наўрад ці мелі .. [бандыты] ў сваіх душах што ад ідэі, хоць мерыліся падкладаць пад свае крывавыя справы ідэйную падкладку. Арабей.
падкладны́, ‑ая, ‑ое.
Які служыць для падкладання пад каго‑, што‑н. Падкладная рэйка.
падкла́с, ‑а, м.
Падраздзел класа ў сістэматыцы раслін і жывёл.
падкла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. падклаў, ‑клала; заг. падкладзі; зак., што і чаго.
1. Падсунуць, пакласці што‑н. пад каго‑, што‑н. Пісталет і планшэтку [камендант] падклаў пад падушку. Сабаленка. Людміла скінула з.. [дзеда] коўдру, падклала рукі яму пад плечы. Арабей. Трэба было, б вышэй падкласці пад галаву саломы, але .. [Любе] было цяжка паварушыцца. Чорны.
2. Дабавіць, дадаць. Падкласці кашы на талерку. □ Падклалі [хлопцы] у вогнішча таўсцейшага дрэва і пайшлі «на паляванне». Маўр. Мы падклалі голля, ярка ўспыхнуў агонь. Гурскі.
3. Пакласці тайком, неўзаметку, з якім‑н. намерам. Нездарма ж і батальённы камісар, які нядаўна прыйшоў у групу, і нават Саўчанка не-не ды неўпрыкмет падкладуць яму якую-небудзь брашурку або кніжку: чытай, Чыжык. Лупсякоў.
падкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Прыклеіць што‑н. пад чым‑н. Падклеіць назву пад малюнкам. // Прыклеіць што‑н. знізу, спадыспаду. Падклеіць падноскі да падэшваў.
2. Падрамантаваць што‑н., змацоўваючы клеем. Падклеіць геаграфічную карту. □ Андрэй.. [балалайку] падклеіў, тое-сёе падкляпаў, напяў струны і стаў вучыцца іграць. Гаўрылкін.
падкле́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклейваць — падклеіць.
падкле́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падклейваць.