Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пападкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падклеіць усё, многае. Пападклейваць старонкі ў кніжцы.

пападко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падкапаць усё, многае.

пападко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Падкаціць усё, многае (у 1, 2 знач.). Пападкочваць бярвенні да сцяны.

пападкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падкруціць усё, многае. Госці ўсе апрануліся па-святочнаму, пагаліліся, «пападкручвалі вусы», як даўней казалі. Дубоўка.

пападкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падкрэсліць усё, многае. Пападкрэсліваць назоўнікі ў практыкаванні. Пападкрэсліваць складаныя словы.

пападку́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Разм. Падкурчыць усё. многае. Пападкурчваць ногі.

пападмо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падмачыць усё, многае.

пападо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Тое, што і пападаіць.

пападпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падпаліць усё, многае. [Андрыян:] — Каторыя танкі выйшлі са строю ў баі, а большасць дык мы самі пападпальвалі. Марціновіч.

пападпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падперці ўсё, многае. Каб не пападпіралі [яблыні], галіны маглі б паламацца. Рунец.