памача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што ў што.
Апусціць, акунуць некалькі разоў у што‑н. вадкае або сыпучае. [Кандрат] памачаў свой кавалак у малако і даў сучцы. Тая стала есці, прыціснуўшы вушы па круглай, як гарбуз, галаве. Караткевіч.
памачы́цца, ‑мачуся, ‑мочышся, ‑мочыцца; зак.
1. Разм. Стаць мокрым; змокнуць.
2. Выдзеліць мачу.
памачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., каго-што.
1. Намачыць, змачыць злёгку, трохі. [Люба] памачыла халоднай вадой хворае месца і завязала хустку. Чорны. Каб не плёскаць вадой, Маша асцярожна памачыла ручнік і выцерла твар. Шамякін. // Зрабіць зусім мокрым; вымачыць. Сагнуўшы ногі, [Андрэй] пачуў, што мокрыя калені: памачыў у расу, калі ішоў ля жыта. Пташнікаў. Доўга хадзілі нашы паляўнічыя, ногі памачылі, але ніякай здабычы не траплялася. Лынькоў.
2. Разм. Прыгубіць. Галя памачыла губы і адставіла [шклянку]. — Што гэта вы — і за сябе не хочаце выпіць? Сабаленка. Андрэй прынёс з хаты цёплае пойла, забеленае мукой. Кабыла ў ім толькі памачыла мызу. Чарнышэвіч.
3. Апусціць ручку з пяром у чарніла, чарніліцу. Прыстаў даў пратакол. Дзед Хрушч прысеў за стол, узяў ручку, памачыў у чарні[лі]цы пяро і выразна .. вывеў сваё прозвішча, пасля чаго па-рыцарску вярнуў пратакол прыставу. Колас.
4. і без дап. Мачыць некаторы час.
паме́жак, ‑жка, м.
Разм. Узмежак, мяжа (у 1 знач.). Плакалі над памежкам кагаркі і кулікі. Танк. — Ходзім мы на возера купацца, ходзім у лес грыбы збіраем, на памежках некаторыя лекавыя расліны бяром і сушым. Дубоўка.
паме́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сумежны. Ахопленая трывогай,.. [Настачка] выйшла ў памежны пакойчык. Чорны.
паме́нчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад памянціць.
паме́ншаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паменшыць.
паме́ншаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Ды і ростам.. [Яцкевіч] нібы паменшаў: ну што гэта за мужчына, мне па плячо? Карпюк. Зблажэў не толькі матчын дом. Як бы папрысядалі, паменшалі памерамі ўсе навакольныя дамкі, хаціны, панадворкі, да дробязей знаёмыя з маленства. Навуменка. / у безас. ужыв. Парадзеў лес на берагах С[а]жа, паменшала і вады. Дуброўскі. // Стаць меншым па сіле, інтэнсіўнасці. У пакоі пацямнела, агонь у лямпе паменшаў — відаць, дагарала газа. Шахавец. Калі ж нарадзіліся Соня і Леначка, рэўнасць.. [Юркава] не толькі не паменшала, але стала яшчэ больш лютая. Карпаў.
паме́ншыцца, ‑шыцца; зак.
Стаць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Злыя вочы.. [Бары] паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Паменшыўся лік шаўцоў і краўцоў у мястэчку. Лынькоў. // Стаць меншым па ступені праяўлення; аслабець. Хваляванне паменшылася. □ Кашаль .. [дзяўчынкі] паменшыўся, а неўзабаве і зусім сціх. М. Ткачоў.