Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нака́твацца, ‑аецца; незак.

1. Зал. да накатваць.

2. Тое, што і накочвацца (у 1 знач.). З мяккім шолахам накатваліся бясконцыя хвалі, імкліва прарэзвалі блакіт беласнежныя чайкі. Лынькоў.

нака́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накатаць (у 1 знач.).

нака́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. накатаць (у 1 знач.).

2. Спец. Паверхня металу, атрыманая шляхам дэфармавання і ўшчыльнення яго верхняга слон.

нака́тнік, ‑а, м.

Спец. Прылада ў гармаце, пры дапамозе якой ствол гарматы вяртаецца на месца пасля адкату яго пры выстрале. Спружынны накатнік.

нака́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з наката (у 2 знач.). Накатная столь.

2. Які служыць для накаткі (у 1 знач.). Накатны валік.

3. Які зроблены пры дапамозе накаткі (у 1 знач.). Накатны малюнак.

нака́тчык, ‑а, м.

Рабочы, які робіць накатку (у 1 знач.).

нака́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да накатчык.

нака́ўт, ‑а, М ‑каўце, м.

Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля вельмі моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і лічыцца пераможаным.

[Англ. knock-out.]

накаўтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накаўтаваць.

накаўтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.

Прывесці (прыводзіць) праціўніка ў стан накаўта.