Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надво́рак, ‑рка, м.

Частка двара каля хаты, дома. На прасторным падворку побач з калодзежам шуміць высокая разгалістая вярба. С. Александровіч.

надво́р’е, ‑я, н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы. Добрае надвор’е. Дрэннае надвор’е. Зводка надвор’я. □ Ужо некалькі дзён цягнецца дажджлівае надвор’е. Маўр. Надвор’е стаяла цёплае, лагоднае, з сухім лёгкім ветрыкам. Якімовіч.

надво́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Той, што знаходзіцца ў межах двара (гл. двор ​1 у 1 знач.). Надворныя будынкі.

2. Той, што выходзіць на двор, знадворны. Надворная сцяна. □ Калі ляпнулі надворныя дзверы, Антанюк цяжка ўздыхнуў. Шамякін. // Разм. Які знаходзіцца, змяшчаецца знадворку, на дварэ, не ў памяшканні. Скрозь надворную цемру [Вацік] бачыў вялікі клін саўгаснага ячменю. Баранавых. [Рыгор] падышоў да акна, адшмаргнуў фіранку, прачыніў яго і пацягнуў надворнага паветра. Гартны.

3. Тое, што і знешні (у 2 знач.). За надворнай замкнёнасцю і нават недаступнасцю [Коласа] адчуваліся абаяльнасць, чалавечая прастата і чуласць. Лужанін.

4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней). Калгас меў на той час дзве фермы, але на кожнай былі разам і свінаматкі, і парасяты, і надворныя, і кормныя. Дуброўскі.

•••

Надворны саветнік гл. саветнік.

Надворны суд гл. суд.

надво́сень, прысл.

Разм. Пад самую восень. Аднаго разу надвосень у іхнюю вёску зайшоў малады незнаёмы паніч і папрасіўся ў суседзяў прытуліцца на ноч. Дуброўскі.

надво́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над вокам, над вачамі. Надвочны шрам.

надвя́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надвязаць.

надвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., што.

1. Дабавіць вязаннем дадатковыя рады петляў. Надвязаць панчоху. Надвязаць кофту.

2. Прывязаць да чаго‑н. дадатковы кавалак. Надвязаць шнурок.

надвя́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надвязваць.

надвя́звацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надвязваць.

надвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надвязаць.