надворны, ‑ая, ‑ае.
1. Той, што знаходзіцца ў межах двара (гл. двор 1 у 1 знач.). Надворныя будынкі.
2. Той, што выходзіць на двор, знадворны. Надворная сцяна. ▪ Калі ляпнулі надворныя дзверы, Антанюк цяжка ўздыхнуў. Шамякін. // Разм. Які знаходзіцца, змяшчаецца знадворку, на дварэ, не ў памяшканні. Скрозь надворную цемру [Вацік] бачыў вялікі клін саўгаснага ячменю. Баранавых. [Рыгор] падышоў да акна, адшмаргнуў фіранку, прачыніў яго і пацягнуў надворнага паветра. Гартны.
3. Тое, што і знешні (у 2 знач.). За надворнай замкнёнасцю і нават недаступнасцю [Коласа] адчуваліся абаяльнасць, чалавечая прастата і чуласць. Лужанін.
4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней). Калгас меў на той час дзве фермы, але на кожнай былі разам і свінаматкі, і парасяты, і надворныя, і кормныя. Дуброўскі.
•••
Надворны саветнік гл. саветнік.
Надворны суд гл. суд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)