паўтара...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «памерам у паўтары якія‑н. адзінкі», напрыклад:
паўтара...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «памерам у паўтары якія‑н. адзінкі», напрыклад:
паўтарагадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца паўтара года, разлічаны на паўтара года.
2. Узростам у паўтара года.
паўтара́к, ‑а,
паўтара́льнасць, ‑і,
Частае паўтарэнне чаго‑н.
паўтараме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца паўтара месяца.
2. Узростам у паўтара месяца.
паўтараметро́вы, ‑ая, ‑ае.
Мерай у паўтара метра.
паўтарапла́н, ‑а,
Аэраплан, у якім верхняя плоскасць крылаў значна большая, чым ніжняя.
паўтара́ста,
Лік, колькасць, роўная ста пяцідзесяці.
паўтарато́нка, ‑і,
паўтарато́нны, ‑ая, ‑ае.
Грузападымальнасцю ў паўтары тоны.