падкі́дацца, ‑аецца; зак.
Разм. Падрасце крыху вырасці. Дзіця за лета падкідалася.
падкіда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да падкінуцца.
2. Зал. да падкіда́ць.
падкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Кідаючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н., падкінуць бліжэй нейкую колькасць чаго‑н. Падкідаць дровы да плота.
2. Падшыць, падфастрыгаваць. Падкідаць падол сукенкі.
3. перан. Разм. Падгадаваць. Колькі таго клопату і здароўя страціць чалавек, пакуль падкідае дзіця да пяці гадоў! Дамашэвіч.
падкіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да падкінуць, падкі́даць (у 1 знач.).
падкі́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падкідваць і падкі́даць (у 1, 2 знач.).
падкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падкінуцца.
2. Зал. да падкідваць.
падкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкінуць, падкі́даць (у 1, 2 знач.).
падкі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. падкі́даць (у 1 знач.).
падкідны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які падкідваецца ўверх. // Прызначаны для падкідвання чаго‑н. Падкідная дошка.
2. Уст. Які тайна падкідваецца. Падкідныя лісткі.
3. у знач. наз. падкідны́, ‑ога, м. Карцёжная гульня. Насупраць адной хаты.. [жандары] спыніліся, зайшлі ў яе. Там якраз чатыры хлопцы-кавалеры гулялі ў падкіднога. Карпюк.
падкі́дыш, ‑а, м.
Дзіця, якое падкінута чужым людзям. Усынавіць падкідыша. // Пра птушак. Зязюля даволі буйная птушка, а выседжваюць яе яйкі часцей за ўсё дробныя птушкі — пеначкі, пліскі, малінаўкі. Калі з яек вылупліваюцца птушаняты, сярод іх знаходзіцца і падкідыш. Гавеман.
падкі́нуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкінуць.
падкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Узляцець, падскочыць уверх. Воз падкінуўся на выбоіне.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна пачацца, прыкінуцца (пра хваробу). Потым як агнём загарэўся [Стась] — гарачка такая падкінулася. Сабаленка.