Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўмільёна, м.

Палавіна мільёна.

паўмільённы, ‑ая, ‑ае.

Колькасцю ў паўмільёна. Паўмільённы тыраж кнігі.

паўміну́ты, ж.

Палавіна мінуты. Яе загрузку самазвала патрабавалася паўмінуты. Лукша.

паўміра́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Памерці — пра ўсіх, многіх. І яшчэ, што можна адзначыць з мінулага дзеда Талаша, дык гэта тое, што ў яго бацькі было дванаццаць дзяцей. Васьмёра з іх паўміралі малымі. Колас. Так з таго часу я і не бачыў бацькоў. Потым чуў ад людзей з таго боку, што яны доўга і не жылі: паўміралі маладымі... Якімовіч.

паўмі́сак, ‑ска, м.

Неглыбокая міска. Нашто ўжо быў шаноўны Наш кіраўнік брыгады — І той паўмісак поўны Падліць сабе быў рады. Гілевіч.

паўмо́рга, м.

Былая мера зямлі, роўная палавіне морга. Уся гаспадарка Яўмена складалася з паўморга пясчаніку, на якім «раслі» хіба толькі камяні. Жычка.

паўмуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Умураваць усё, многае.

паўмыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Умыцца — пра ўсіх, многіх.

паўмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Умыць усіх, многіх. — Хадзіце, дзеткі, сюды, я вас хоць паўмываю трошкі, — азвалася да хлопчыкаў Галя. Сабаленка.

паўмя́ккі, ‑ая, ‑ае.

З мяккім сядзеннем і цвёрдай спінкай (пра мэблю). Паўмяккае крэсла.