паўкро́к, ‑у, м.
1. Адлегласць, роўная палавіне кроку. Як бы хацелася Васілю ісці ў нагу з гэтымі людзьмі і ніколі нават на паўкроку не адставаць! Кулакоўскі.
2. Рух нагой у час хадзьбы, у выніку якога пераадольваецца адлегласць, роўная палавіне кроку. Гэта было так нечакана, а малюнак, які раптоўна адкрыўся яму, быў настолькі прыгожым, што Васіль Васільевіч спыніўся на паўкроку. Шашкоў.
паўкро́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які атрымліваецца ад скрыжавання чыстакроўнай жывёлы з простай; нечыстакроўны.
паўкру́г, ‑а, м.
1. Палавіна круга. Чырвоны паўкруг сонца ўзнімаўся дзесьці там далёка-далёка, дзе відаць самы край небасхілу. Кавалёў.
2. Паўзамкнутая дугападобная лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкола. Другім сваім паўкругам Гнілое балота ўпіралася ў Сухія груды. Колас. Калі левая гусеніца апісала паўкруг, Дзмітрый мімаволі прыціснуўся да спінкі сядзення. Беразняк.
паўкру́глы, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму паўкруга. З кабіны вылез лётчык. Ён быў у шлеме з паўкруглымі акулярамі, у цёплым камбінезоне і унтах. Новікаў.
паўкру́жжа, ‑а, н.
Тое, што і паўкруг (у 2 знач.). Гладзь — ні астраўка — Да самага паўкружжа гарызонта. Пысін.
паўкру́жны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае форму паўкруга. Паўкружныя каналы.
паўкру́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Укруціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вера бачыць: гэта нямецкія салдаты паўкручваліся ў коўдры, каб было цяплей. Мікуліч.
паўкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укруціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўкручваць лямпачкі. Паўкручваць дзяцей у хусткі.
паўкрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Укрыцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.
паўкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укрыць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўкрываць бурты саломай. □ Ніна і Вольга, самі не разумеючы, што робяць, паўкрывалі галовы спадніцамі — так пахаваліся ад самалёта. Арабей.