Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўкало́нія, ‑і, ж.

Краіна, якая захоўвае фармальную самастойнасць, але знаходзіцца ў эканамічнай і палітычнай залежнасці ад якой‑н. імперыялістычнай дзяржавы.

паўкальцо́, ‑а; мн. паўкольцы, ‑аў; н.

Тое, што мае форму паўзамкнутай крывой лініі, размешчана на такой лініі; палова кальца. У цэнтры .. [праспект] стварае паўкальцо, пераходзячы ў вялікую плошчу. Грахоўскі.

паўкапы́ 1, ж.

Палавіна капы ​1. У застаронках заставалася адна пацяруха ды з паўкапы старой леташняй саломы. Якімовіч.

паўкапы́ 2, ж.

Уст. Палавіна капы ​2, трыццаць штук. Паўкапы гуркоў. □ Аўтараў набралася больш, чым хто мог чакаць. Адных нататкаў-артыкульчыкаў напісалі з паўкапы. Дубоўка.

паўкачавы́, ‑ая, ‑ое.

Напалавіну качавы, пераходны ад качавога да аселага. Паўкачавое жыццё. Паўкачавы народ.

паўкачэ́ўнік, ‑а, м.

Той, хто вядзе паўкачавы спосаб жыцця.

паўква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

Разм. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная палавіне кварты (прыблізна 0,35 літра).

паўква́рты, ж.

Палавіна кварты (у 1 знач.). Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду. С. Александровіч. [Лабановіч:] — Вось, бабка, тры рублі. Пашлі Піліпа ў манапольку, няхай возьме паўкварты. Колас.

паўкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Звязаў .. [мужык] Белку, палажыў на воз, а парасят паўкідаў у мяшок. Якімовіч. Мужчыны паўкідалі ў кузаў рыдлёўкі, кіркі, памаглі сесці жанчынам. Новікаў.

паўкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паўкідаць.

паўкілагра́ма, м.

Палавіна кілаграма. [Карп] быў з паўкілаграма, калі не больш. Прыгожы, з чорным тоўстым хібам. Рунец.