Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўабаро́та, м.

Паварот напалавіну. — Люда, — паклікаў урач, зрабіўшы паўабарота на парозе, — цябе ў штаб выклікаюць. Асіпенка.

паўава́л, ‑а, м.

Няпоўны авал.

паўава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму паўавала. Паўавальнае акно.

паўаго́лены, ‑ая, ‑ае.

Амаль аголены. Паўаголеныя дрэвы.

паўадзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім, не поўнасцю адзеты.

паўадкры́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім адкрыты, прыадкрыты. Абхапіўшы рукамі маладую сасоначку, .. [Ніна] стаяла з паўадкрытымі вуснамі і ўважліва глядзела на мяне, нібы чагосьці чакала... Шашкоў.

паўадчы́нены, ‑ая, ‑ае.

Не зусім адчынены, напалавіну адчынены. Паўадчыненыя дзверы.

паўакру́жнасць, ‑і, ж.

Крывая лінія, якая ўяўляе сабой палавіну акружнасці.

паўапра́нены, ‑ая, ‑ае.

Не зусім апрапены, напалавіну апранены. Паўапранены чалавек.

паўапра́нуты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім апрануты, напалавіну апрануты.