падкалупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Тое, што і падкалупнуць (у 1 знач.).
2. перан. Сказаць што‑н. непрыемнае. І хадзіў Амелька сярод людзей, цёрся ды ўсё азіраўся: ці няма якіх хітрыкаў збоку, ці не збіраецца падкалупіць цябе хто. Лынькоў. Анціп разгортвае газету і пачынае яе моўчкі ўважліва чытаць... Макейчык, ведаючы, што кулі зусім непісьменны, вырашыў у сваю чаргу падкалупіць яго. — Дык што там пішуць? — і хітра прыжмурыў вока. Рылько. Валя ўвесь час услухоўвалася ў маю размову па тэлефоне, і як толькі я паклаў трубку, яна, як бы хочучы падкалупіць мяне, сказала: — Усё ж такі знайшла яна цябе. Сабаленка.
падкалу́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкалупіць, падкалупнуць.
падкалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкалупіць, падкалупнуць.
падкалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Разм.
1. Калупнуўшы, падчапіць, прыпадняць. Падкалупнуць кнопку. Падкалупнуць штыком.
2. Аднакр. да падкалупіць (у 2 знач.).
падка́меншчык, ‑а, м.
Маларухомая, прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камянямі.
падкамі́сія, ‑і, ж.
Частка камісіі з абмежаванымі паўнамоцтвамі. Падкамісія па раззбраенню.
падкамітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.
Частка камітэта з абмежаванымі паўнамоцтвамі. Пасяджэнне падкамітэта.
падканво́йны, ‑ага, м.
Той, хто знаходзіцца пад канвоем.
падкантро́льны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад кантролем, падлягае кантролю. Падкантрольная ўстанова.