Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падкало́дны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: змяя (гадзюка) падкалодная гл. змяя.

падкало́цца, ‑колецца; зак.

Падапрэўшы, патрэскацца (пра пальцы на нагах).

падкало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Прыкалоць, загінаючы або падгінаючы знізу. Падкалоць падол.

2. Прымацаваць шпількамі, сашчэпкамі, дадаючы да таго, што ўжо маецца. Падкалоць дакументы.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, непрыемнае. — А вы, дзядзька, мусіць, некалі хвацкім кавалерам былі? — непрыкметна падколе Ваньку які-небудзь жартаўнік. Васілевіч. Васіль не адразу зразумеў жарт — ведаў, што бацька можа моцна і падкалоць часам, гэтак знянацку. Шамякін.

падкало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., чаго.

Накалоць дадаткова. Падкалоць дроў.

падкало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкалаціць.

падкало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкалочваць — падкалаціць.

падкало́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падкалаціць.

падкало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкалаціць.

падкалу́пванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкалупваць — падкалупіць.

падкалу́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падкалупваць.

падкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкалупіць, падкалупнуць.