Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і тануць. [Салдат-ветэран:] З той вайны гэты край мне знаёмы, У балотах і рэках не раз патанаў... Бачыла. Вёскі проста патанаюць у пладовых садах. В. Вольскі. Людскія галасы патанаюць пад шатамі дрэў. Няхай.

патане́лы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Які стаў тонкім, танейшым. Гаспадар амаль да шыі быў захутаны чырвонай, на ваце, коўдрай, паверх якой прасцёрум былі доўгія патанелыя рукі з дзіўна белымі далонямі. Хадкевіч.

патане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Абл. Патанчэць. — Праўда, .. [Туравай] на карысць пайшоў [клопат] — патанела. Жвавая такая зрабілася. Савіцкі. Ірына закруціла тугім вузлом касу, не забыўшыся пажалкаваць, што за апошнія гады каса прыкметна патанела, надзела лёгкую паркалёвую сукенку і прысела на лаўку каля акна. Даніленка.

патанне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. патаннець.

пата́ннены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад патанніць.

патанне́ць, ‑ее; зак.

Стаць больш танным, нанізіцца ў цане. Прадукты патаннелі. □ Да новай хаты нам яшчэ вельмі далёка, — пакуль патаннее лес, усюды панскі, — а цяпер, у цеснаце, культуры, як бацька кажа, не завядзеш. Брыль.

патанні́ць, ‑нню, ‑нніш, ‑нніць; зак., што.

Зрабіць таннейшым; панізіць у цане. Патанніць апрацоўку драўніны. Патанніць вытворчасць мяса.

патану́лы, ‑ая, ‑ае.

Які патануў. Патанулыя караблі.

патану́ць, ‑тану, ‑тонеш, ‑тоне.

Зак. да тануць.

•••

Патануць у нірване — паглыбіцца ў стан спакою; заснуць.

патанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што і без дап.

Танцаваць некаторы час; пратанцаваць. [Астапчык:] Што ж вы сядзіце тут? Пайшлі б патанцавалі, і дзяўчатам вашым было б весялей з вамі. Машара. У рэстаране граў духавы аркестр. Алена запрасіла Сашку патанцаваць. Гроднеў. Раніцай .. [Чыжык] зноў расклаў агонь. Патанцаваў каля яго, каб сагрэцца, паснедаў і зноў выйшаў на бераг. Няхай.