Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пасцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і пасцёбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пабіць (пугай, дубцом і пад.).

пасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пасцягваць. Гуменца, крытае саломай, Ад доўгіх часаў пасівела, Салома кудламі вісела, Яе вятры параздзімалі, А трохі хлопцы пасцягалі, На стрэху лазячы, бывала. Колас.

пасця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Сцягнуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Штаніна пасцягвалася ў зборкі і стала такая вузкая, што не тое каб нага — рука не магла пралезці. Сіняўскі.

пасця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Сцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. К вясне .. паразбіралі хаты і пасцягвалі бярвенне к дарозе. Чорны. — Узяў ён на рукі тое дзіця мёртвае і не бачыць, куды ісці... Ідзе і на дамы, на слупы натыкаецца, бы ўсё адно сляпы... Мы аж пілоткі з галоў пасцягвалі... Сачанка. Гэтым дротам чырвонаармеец пасцягваў дзіркі ў абодвух чаравіках. Кулакоўскі.

пасцяка́ць, ‑ае; зак.

Сцячы — пра ўсё, многае.

пасцяпе́навец, ‑наўца, м.

Уст. Прыхільна маруднага, паступовага развіцця, праціўнік рашучых, рэвалюцыйных метадаў. Гэта вельмі непрыемна ўсім пасцяпенаўцам і апартуністам, гэта ўнушае страх нават многім сацыял-дэмакратам з лагера хвасцістаў, але — гэта факт. Ленін.

пасцяпе́наўшчына, ‑ы, ж.

Уст. Погляды і тактыка ліберальных і апартуністычных партыі і груп, якія супрацьпастаўляюць рэвалюцыйнай барацьбе арыентацыю на нязначныя, паступовыя сацыяльныя рэформы, што ажыццяўляюцца ўрадам эксплуататарскай дзяржавы.

пасчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Счапіць усё, многае. Пасчапляць вагоны.

пасчышча́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасчышчаць.

пасчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Счысціць усё, многае.