Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Рыпець некаторы час.

пары́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. парыраваць.

пары́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да парыраваць.

пары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Адбіць (адбіваць) (удар; першапачаткова — у фехтаванні). Можа, фашысты пранюхалі, што нашы збіраюцца наступаць на вышыню 145, дык загадзя агнявым налётам, які толькі што скончыўся, хацелі парыраваць удар. Сабаленка.

2. перан. Абвергнуць (абвяргаць) (чые‑н. довады, нападкі і пад. ў спрэчках). У яго, і толькі ў яго руках самае новае, самае свежае, самае неабвержнае. Гэта будзе такі ўдар, якога ні сам Шэмет, ні хто з яго адвакатаў не здолее парыраваць. Лобан. — Пра што людзі захочуць паслухаць, пра тое і раскажу, — парыравала .. [Ліда] напады бацькі. Шамякін.

[Фр. parer.]

парысава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парысаваць (у 1 знач.).

парысава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Разм. Рысавацца некаторы час; пакакетнічаць. Настасся была красуня — чарнабровая, са смуглым тварам, быстрымі карымі вачыма, яна ведала сабе цану і любіла парысавацца. Гурскі.

парысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Пакрэсліць, пакрэмзаць усё, многае.

2. і без дап. Рысаваць некаторы час.

пары́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. да парыць.

парытэ́т, ‑у, м.

Спец.

1. Прынцып роўнасці і раўнапраўя бакоў пры разборы канфліктаў і пад.

2. Суадносіны валют розных краін у золаце.

[Ад лац. paritas, paritatis — роўнасць.]

парытэ́тнасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць парытэтнага. Парытэтнасць права.