Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пашпартызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) пашпартызацыю каго‑, чаго‑н., увесці (уводзіць) дзе‑н. пашпартызацыю. Пашпартызаваць абсталяванне. Пашпартызаваць дыялекталагічныя матэрыялы.

пашпартыза́цыя, ‑і, ж.

Увядзенне сістэмы пашпартоў, забеспячэнне пашпартамі; складанне пашпартоў на што‑н. Пашпартызацыя насельніцтва. Пашпартызацыя абсталявання.

пашпарты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Асоба, якая займаецца прапіскай пашпартоў (у 1 знач.).

пашпарты́стка, ‑і, ДМ ‑стцы; Р мн. ‑стан; ж.

Жан. да пашпартыст.

пашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Хутка пайсці або паехаць. [Бацька] возьме .. два дубцы, баначку чарвякоў .. і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі. Брыль. Сцёпка адбег ад сянец, пераскочыў цераз плот і пашпарыў па градах. Хомчанка.

пашпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Пачаць шпацыраваць.

2. Шпацыраваць некаторы час. Віця пашпацыраваў па тратуарах, набываў у парку, а весялей не стала. Якімовіч.

пашпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм.

1. Рэзкім рухам пакідаць усё, многае.

2. а таксама чым. Шпурляць некаторы час. Любілі мы ў адліжныя дні і паваляцца ў [снезе] ды пашпурляць адзін у аднаго снежкамі. Якімовіч.

паштаві́к, ‑а, м.

Разм.

1. Той, хто працуе на пошце. Ён перакінуў некалькі пісем і падаў адно Лабановічу. — Пэўна гэтага чакалі? — пасміхнуўся паштавік. Колас.

2. Паштовы голуб. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

паштальён, ‑а, м.

Паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам. Як і звычайна, пошту .. [Хадкевічу] прынесла — самога яго ніколі паштальён не мог застаць дома — Вера. Васілевіч. Амаль у кожны двор, у кожную калгасную хату заходзіць паштальён Алена Аляксандраўна Цярэшка. Бялевіч.

паштальёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Жан. да паштальён.