Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

памаўзлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Шкадлівы. Да чаго ж была памаўзлівая [кошка]! Як ні хавай мясное ці малочнае, — адведае. Пальчэўскі. — Ну і памаўзлівая карова, каб на яе ліха. — Сцяпан загнаў Рэпку ў статак, але ўжо праз хвіліну яна зноў ішла па пашы, падняўшы рогі. Асіпенка.

2. Ласы, прагны да чаго‑н. смачнага, прыгожага. Памаўзлівы на пачастункі. □ [Іна:] — Ты спадабаўся ёй... Толькі глядзі-і... — яна падышла і ўдарыла яго пальцам па носе. — Не будзь памаўзлівы! Ваданосаў.

памаўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Маўчаць некаторы час. Хвіліну [хлопцы] памаўчалі, глядзелі, як скварыцца мяса. Маўр. Калі Алесь скончыў чытаць [вершы], Апейку захацелася памаўчаць, падумаць. Мележ.

памаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Махацца некаторы час.

памаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму, чым.

Махаць некаторы час. Турсевіч усеўся ў каламажцы, зняў шапку, памахаў прыяцелю. Колас. [Максім:] — Пойдзем лепш дамоў ды памахаем там косамі. Машара.

пама́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. памахваць.

пама́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.

Махаць злёгку, час ад часу. Малыя.. ідуць цяпер яшчэ павольней, шумяць і, нібы святочнымі сцяжкамі, памахваюць кляновымі лістамі. Ракітны. Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом. Навуменка.

памацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Разм. Праверыць на трываласць. — Ты бачыш? Як бы дошка адна дыша, зварухнулася.. — Гэта табе, швагрусь, здалося. — Не, гэтая дошка быццам... — Памацуй нагамі. Чорны.

пама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Распазнаючы, даследуючы, пакратаць каго‑, што‑н. Нупрэй памацаў рукою Панаса. — Ён жывы яшчэ. Ён толькі абамлеў. Колас. Карніцкі нахіліўся, памацаў дрот рукою, прамовіў здаволена: — Будуць свае цвікі! Паслядовіч. [Валя] падышла, памацала замок і невядома колькі часу стаяла каля дзвярэй, стомленая і спустошаная... Шамякін.

2. чым і без дап. Пашукаць некаторы час вобмацкам. Юрка памацаў рукой на паліцы і ўзяў кухонны нож. Курто. Сеў [Віця] у трамвай, памацаў у кішэнях — грошай ні капейкі. Якімовіч.

пама́цваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Мацаць (у 1 знач.) час ад часу, злёгку.

памацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца моцным, мацнейшым. Дождж пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і гразіўся яшчэ больш, памацнець вецер. Караткевіч. [Маці:] — Колькі год у зямлянцы жылі, пакуль калгас памацнеў ды памог нам вось гэтую хатку паставіць. Сіняўскі.