пажыццёвы, ‑ая, ‑ае.
Які цягнецца ўсё жыццё, да канца жыцця. Пажыццёвая пенсія. Пажыццёвае зняволенне.
пажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; пр. пажыў, ‑жыла, ‑ло; зак.
1. Жыць, існаваць нейкі час. Не можа быць, каб.. [Карага] яшчэ не пажыў на свеце. Колас. // Пражыць яшчэ нейкі час. [Стафанковіч] думаў пра тое, што ён многа год пражыў на свеце, што ён стары, што доўга не пажыве. Чорны. Блажэвіч усміхнуўся: — Не шкадуйце мяне і не хавайце загадзя. Я яшчэ пажыву. Шыцік.
2. Прабыць нейкі час дзе‑н., у каго‑н. Пажыць у вёсцы. □ Пасля дэмабілізацыі Сяргей пажыў ва Узлессі мала. Шахавец.
пажэ́рці, ‑жару, ‑жарэш, ‑жарэ; ‑жаром, ‑жараце; пр. пажор, ‑жэрла; заг. пажары; зак., што.
1. З’есці прагна ўсё (пра жывёл). Саранча пажэрла пасевы.
2. Груб. Паесці ўсё, многае (пра людзей).
пажэстыкулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Жэстыкуляваць нейкі час.