пабо́льшаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пабольшыць.
пабо́льшаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Стаць большым па колькасці. Людзей на вуліцы пабольшала. □ Колішняя.. старая лесапільня стала большая, рабочых у ёй пабольшала. Чорны. І вось ужо далёка ззаду засталася сядзіба саўгаса, домікі. Іх апошнія дні пабольшала. Даніленка.
2. Стаць большым па велічыні, памерах, аб’ёму. Дзень пабольшаў. □ Сонца апусцілася нізка, заружавела і пабольшала. Якімовіч. // Падрасці. За тры гады дрэвы ў вёсцы пабольшалі, параскашнелі. Гаўрылкін.
3. Стаць большым па сіле, інтэнсіўнасці. Неспакой пабольшаў. □ Дождж пабольшаў. Пакуль [Люба] дайшла да дома, усё было скрозь мокра. Чорны.
пабо́льшвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пабольшыцца.
2. Зал. да пабольшваць.
пабо́льшваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пабольшыць.
пабо́льшыцца, ‑шыцца; зак.
Тое, што і пабольшаць. Задачай сённяшняга дня з’яўляецца адно: зняць адну хату з сярэдзіны двара і прыставіць яе да другой. Паспраўнее двор і пабольшыцца казарма. Брыль. Радасць.. [Магдалены] яшчэ пабольшылася, калі яна знайшла ў Ганнінага сына рыс ад Ганны больш, як ад Тодзіка. Чорны.
пабо́льшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
1. Зрабіць большым па колькасці. Пабольшыць штат супрацоўнікаў.
2. Зрабіць большым па велічыні, памерах, аб’ёму. Пабольшыць кнот у лямпе. □ Мяжа .. была вызначана здаўн[а], але кожны з .. [суседзяў] хацеў адціснуць яе на дзве баразны, пабольшыць свой палетак. Нікановіч.
3. Зрабіць большым па сіле, інтэнсіўнасці. Пабольшыць чыю-небудзь падазронасць. □ Каб пабольшыць і замацаваць адчуванне, Аляксей Кулакоўскі часамі карыстаецца прыёмам уваскрашэння ў памяці забытай дэталі. Скрыган.
пабо́рнік, ‑а, м.
Заўзяты прыхільнік, абаронца каго‑, чаго‑н. Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.
пабо́ры, ‑аў; адз. пабор, ‑у, м.
Празмерныя, непасільныя падаткі. Мы слухалі доўга Суровыя былі Пра голад, бяспраўе, Галечу, паборы... Колас.
пабо́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Перамяшацца пры ўзбоўтванні (пра вадкасць).
2. Паплюхацца ў вадзе некаторы час. Пабоўтацца ў рэчцы. □ Заатэхнік грукаў кулаком па стале, даказваў, што качкі загінуць, калі яшчэ з тыдзень пабоўтаюцца ў сажалцы. Хомчанка.
пабо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Перамяшаць узбоўтваннем. Пабоўтаць мікстуру.
2. Боўтаць некаторы час. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. Чарніліцу [Колька] абгарнуў паперкай, абвязаў шнурком, пабоўтаў у руцэ і, толькі ўпэўніўшыся, што з яе не выльецца, палажыў у кішэню. Чарнышэвіч. [Марынка] пагуляла .. крыху, ручкамі пабоўтала і заснула. Савіцкі.