натра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Спец. Незак. да натравіць.
натра́ўшчык, ‑а, м.
Спец. Рабочы, спецыяліст па натраўцы.
натра́ўшчыца, ‑ы, ж.
Спец. Жан. да натраўшчык.
натрашча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.
Разм.
1. Нарабіць траскатні.
2. перан. Хутка і многа нагаварыць чаго‑н. (звычайна пустога, непатрэбнага).
натрубі́цца, ‑трублюся, ‑трубішся, ‑трубіцца; зак.
Разм.
1. Патрубіць многа, уволю. Натрубіўся за дзень, аж у галаве звініць.
2. Груб. Наесціся, напхацца. Натрубіцца кашы.
натрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.
Разм. Распаўсюдзіць весткі, чуткі аб кім‑, чым‑н.
натру́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад натрудзіць.
2. у знач. прым. Стомлены, прыведзены ў хваравіты стан (працай, хадой і пад.). Натруджанае цела ныла.., а час цягнуўся доўга, нібы вечнасць. Карпюк.
натру́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да натрудзіцца.
2. Зал. да натруджваць.
натру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натрудзіць.
натру́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Стаміцца, прыйсці ў хваравіты стан (ад працяглай або цяжкай працы, хады і пад.). Не забуду братэрскі я поціск Загрубелых прасоленых рук, Што натрудзіліся на спякоце... Будзь здароў, італьянскі наш друг! Панчанка. // Папрацаваць многа, да стомы. [Люба:] — Большай пакуты [раджаць] мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла, я натрудзілася страшэнна была. Чорны. Не да сустрэч і забаў вечарамі, калі так натрудзішся за дзень, што кожная часцінка цела патрабуе спачыну. Хадкевіч.