накаса́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Не ў час або нечакана з’явіцца, сустрэцца каму‑н.; надарыцца. Бяда накасалася. □ Раптам Яўген Іванавіч падхапіўся з крэсла, рукою памацаў скронь. І трэба ж якраз накасацца начальніку цэха Кісялёву са сваімі праблемамі. Мыслівец. [Дзядок:] — Ці праўда гэта, ці мо сон накасаўся! Лукша.
накасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.
Разм. Напрацавацца, стаміцца на касьбе. Пакуль мы дабяромся да сенажаці, — гаварыў дзед.., — дык людзі накосяцца. Даніленка. Дарма стараста непакоіўся, што касцы будуць спаць. Тыя накасіліся ўжо да дзесятага поту. Пальчэўскі.
накасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., чаго.
Скасіць пэўную колькасць чаго‑н. Накасіць воз травы. Накасіць жывёле сена.
накася́к, прысл.
Не прама, убок ад прамога кірунку; наўскасяк. Сцежка ішла накасяк. / у перан. ужыв. Так, сяк, накасяк, абы не па-людску. Прыказка.
нака́т, ‑а і ‑у, М ‑каце, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. накатаць (у 1 знач.).
2. ‑а. Рад бярвёнаў, жэрдак і пад., насланых паверх або пад нізам чаго‑н.; насціл. Уздоўж дарогі жаўцелі траншэі, смалістымі канцамі сасновых накатаў бялелі зямлянкі. Ставер. Бліндаж салдацкі ў тры пакаты, І ўсё як трэба ў бліндажы... Калачынскі.
3. ‑а. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой‑н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.). Тонкі накат фарбы на стэрэатыпе. // Узор на сценах. Праз адчыненыя дзверы ў пакоях відаць быў свежы накат на сценах. Асіпенка.
4. ‑а. Утрамбаваны калёсамі шлях, каляіна. Цвёрды накат дарогі. □ Свежыя пакаты калёс, мноства конскіх слядоў вялі з лясной дарожкі на шлях. М. Ткачоў.
5. ‑у. Спец. Рух па інерцыі.
6. ‑у. Спец. Рух гарматы ўперад пасля аддачы назад пры стрэльбе.
7. ‑у. У більярдзе — спосаб удару, калі шар, якім б’юць, коціцца за шарам, які б’е.
нака́там, прысл.
1. Коцячы (пра што‑н. круглае). Грузіць бочкі накатам.
2. Па інерцыі, сваім ходам. Усміхаючыся, Бронік ціха пусціў машыну накатам. Ракітны.
нака́таны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накатаць.
наката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пакатацца, паездзіць многа, уволю. Накатацца за дзень.
наката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Нанесці на паверхню чаго‑н. малюнак, узор і пад. пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў. Накатаць узор.
2. Разм. Хутка або наспех напісаць. Накатаць пісьмо.
нака́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. накатваць.