накат, ‑а і ‑у, М ‑каце, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. накатаць (у 1 знач.).
2. ‑а. Рад бярвёнаў, жэрдак і пад., насланых паверх або пад нізам чаго‑н.; насціл. Уздоўж дарогі жаўцелі траншэі, смалістымі канцамі сасновых накатаў бялелі зямлянкі. Ставер. Бліндаж салдацкі ў тры пакаты, І ўсё як трэба ў бліндажы... Калачынскі.
3. ‑а. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой‑н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.). Тонкі накат фарбы на стэрэатыпе. // Узор на сценах. Праз адчыненыя дзверы ў пакоях відаць быў свежы накат на сценах. Асіпенка.
4. ‑а. Утрамбаваны калёсамі шлях, каляіна. Цвёрды накат дарогі. ▪ Свежыя пакаты калёс, мноства конскіх слядоў вялі з лясной дарожкі на шлях. М. Ткачоў.
5. ‑у. Спец. Рух па інерцыі.
6. ‑у. Спец. Рух гарматы ўперад пасля аддачы назад пры стрэльбе.
7. ‑у. У більярдзе — спосаб удару, калі шар, якім б’юць, коціцца за шарам, які б’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)