надве́траны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і наветраны. Вецер.. намагаўся прабіцца праа густую загародку з яловых лапак, пастаўленую з надветранага боку. Лынькоў.
надве́чар, прысл.
Пад самы вечар; падвечар. Вярнуліся [Рудчанка і Ярмоленка] толькі надвечар, амаль перад самым заходам сонца. Сіўцоў. Надвечар надвор’е схмурнела, і вецер аціх. Чорны.
надвіва́цца, ‑аецца; незак.
1. Падаўжацца віццём. // Прыбаўляцца да раней звітага. Да вяроўкі надвіваецца невялікі канец.
2. Зал. да надвіваць.
надвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надвіць.
надві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надвіць.
надві́ць, надаўю, надаўеш, надаўе; надаўём, надаўяце; зак., што і чаго.
1. Падоўжыць віццём. Надвіць вяроўку.
2. Развіваючы, адвіць кавалак чаго‑н. Надвіць нітак са шпулькі.
надво́блачны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над воблакам, над воблакамі. Надвоблачная прастора. □ «Вось хутка і я буду лётчыкам, — з задавальненнем падумаў .. [Павел], — вазьму штурвал самалёта ў свае рукі і паімчуся ў надвоблачную даль». Шахавец.
надво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца над вадою, вышэй паверхні вады; проціл. надводны. Надводная частка карабля.
2. Які плавае па вадзе. Надводны флот. // Які мае адносіны да плавання па паверхні вады (пра падводныя лодкі). Надводная скорасць.
надво́р, прысл.
Вонкі адкуль‑н., за межы чаго‑н.; проціл. унутр. Выйсці з дому надвор.