пастро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.
Паставіць у строй, расставіць у пэўным парадку. Пастроіць у калону. Пастроіць у шарэнгу. □ Лясніцкі пастроіў разведчыкаў і падзякаваў ім за паспяховае выкананне задання. Шамякін. Перад самым адыходам Мошкін пастроіў свой атрад. Кулакоўскі. На пероне пастроілі .. [зняволеных] чацвёркамі, акружылі з усіх бакоў жандарамі і павялі. Мядзёлка.
пастро́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да пастронкаў.
пастро́нкі, ‑аў; адз. пастронак, ‑нка, м.
Частка збруі — рамяні (вяроўкі), якія злучаюць ворчык з хамутом пры запраганні каня ў плуг, барану. [Конь] увагнуў галаву, напяліся пастронкі і плуг урэзаўся ў мяккую зямлю. Грахоўскі.
паструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Перастругаць усё, многае.
2. і без дап. Стругаць некаторы час.
пастрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пастрыгчыся.
2. Зал. да пастрыгаць.
пастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пастрыгчы.
пастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжаш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. пастрыг, ‑ла; заг. пастрыжы; зак.
1. што. Абрэзаць, падкараціць, падраўняць. Пастрыгчы газон. // каго-што. Абрэзаць, падкараціць нейкім чынам каму‑н. валасы, поўсць. Пастрыгчы авечку. □ [Люба:] «А я, здаецца, таксама пайшла б у армію. Пастрыгла б валасы, апранула мужчынскае адзенне, ды на каня...» Кучар.
2. каго. Справіць над кім‑н. абрад пострыгу.
пастры́гчыся, ‑стрыгуся, ‑стрыжэшся, ‑стрыжэцца; ‑стрыжомся, ‑стрыжацеся, ‑стрыгуцца; пр. пастрыгся, ‑лася; заг. пастрыжыся; зак.
1. Пастрыгчы сабе валасы, даць сябе пастрыгчы. Няма і такога прыкметнага хвалістага чуба Зайцава: як і палітрук, усё-такі ён змог неяк пастрыгчыся. Даніленка.
2. Прыняць пострыг; стаць, зрабіцца манахам (манашкай). Пражыла .. [Ксенія] разгульнае жыццё, а пад старасць пастрыглася ў манаткі. Асіпенка.
пастры́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастрыгчы.
2. у знач. прым. Які (якога) пастрыглі. Святло ад вогнішча кідаецца на яго [Алісеяў] пачарнелы жарсткаваты твар, на пастрыжаныя калючыя вусы і на шапку цёмна-русых валасоў. Каваль.
пастрыжэ́нне, ‑я, н.
Царкоўны абрад, які спраўляецца пры пасвячэнні ў манаства і які суправаджаецца падразаннем валасоў; пострыг.