Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пасто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Праводзіць час, стоячы дзе‑н. Мой бацька.. то пастойваў, то паходжваў каля сталоў з вялікай бутляй гэтага квасу ў руках, расхвальваў яго. Кулакоўскі.

пасто́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пастою.

пасто́л,

гл. пасталы.

пасто́птвацца, ‑аецца; зак.

Стаптацца — пра ўсё, многае. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Святочныя боты яго паабшморгваліся, пабялелі; пастоптваліся ў іх абцасікі, і не ў галаве вусатаму боты — жывецца як да часу. Чорны.

пасто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стаптаць усё, многае.

пасто́чвацца, ‑аецца; зак.

Зрабіцца тонкім ад тачэння — пра ўсё, многае.

пасто́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стачыць ​1 усё, многае.

пасто́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стачыць ​3 усё, многае.

пастрае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пастроіцца і пастроіць.

2. Строй, размяшчэнне ў страі. Лінейнае пастраенне.

пастражэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць строгім, стражэйшым. Голас Якімца пастражэў. Трэба было перапыніць Яўгена, не даць пагаварыць непатрэбшчыны. Савіцкі. Выпадак з Чахоніным насцярожыў не толькі брыгадзіра. Кожны член брыгады неяк схамянуўся, пастражэў. Лось.

пастрайне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць стройныя, страйнейшым. Нават магло здавацца, што ён [Адам Блецька] выраўняўся і пастрайнеў з усёй сва[ёй] постаці. Чорны.