пасну́ць, ‑сне; ‑снём, ‑сняце, ‑снуць; зак.
Заснуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Было зусім ціха. Напэўна ўжо ўсе паснулі. Чорны. Бадай усё жывое паснула. Чарот. Стомленыя за дзень людзі хутка паснулі. Лынькоў.
пасо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак.
Разм. Дапамагчы. Расла .. [Ніна] ціхая, не смеючы слова адказаць сварлівай мачысе, думала толькі, каб пасобіць падняцца меншым братам і сястры. Галавач.
пасо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. і без дап. Соваць некаторы час.
2. Пакласці што‑н. куды‑н. абы-як. Пасоваць рэчы ў чамаданы.
пасо́л, ‑ела, м.
1. Дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага рангу адной дзяржавы, акрэдытаваны пры ўрадзе іншай дзяржавы. Гэтай вячэрняй парой на балконе аднаго з дамоў на Арцішчаўскай вуліцы стаяў паўнамоцны пасол РСФСР Сяргей Міронавіч Кіраў. Самуйлёнак. Паслы імперыялістычных дзяржаў, якія спадзяваліся на магчымую змену палітычнага курсу, былі расчараваны. В. Вольскі.
2. Той, хто пасланы куды‑н. з якім‑н. даручэннем; пасланец, пасыльны. Прыйшлі паслы — Ад плугоў, ад пілы. Павялі паслаў Да прыбраных сталоў. Лось.
3. У Польшчы — дэпутат сейма. На з’ездзе выступалі два беларускія паслы сейма, якія прыехалі з Вільні. Пестрак. З часу абрання Тарашкевіча паслом сейма ўвесь свой творчы запал ён аддае палітычнай барацьбе. Ліс.
пасо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасаліць.
2. у знач. прым. У які ўсыпалі солі; салёны. Суп быў з бручкі, бульбы і буракоў, звараны на нішчымнай, але пасоленай вадзе. Машара.
пасо́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пасла, пасольства.
•••
Пасольскі прыказ (гіст.) гл. прыказ.
пасо́льства, ‑а, н.
1. Дыпламатычнае прадстаўніцтва адной дзяржавы ў другой на чале з паслом. Персанал пасольства. Амерыканскае пасольства. // Будынак, у якім знаходзіцца гэтая ўстанова.
2. Асоба або група людзей, пасланых з даручэннем якога‑н. характару.
пасо́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасопваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
пасо́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Сапці злёгку, ціха або час ад часу. Макар уладкаваўся сабе ў цяньку і паціху пасопваў носам. Б. Стральцоў. Сяргейка ціхенька пасопваў, уткнуўшыся тварам у падушку. Хомчанка.
пасо́ўванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасоўваць — пасунуць.
2. Невялікае зрушэнне (пра льды).