Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паску́льваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскульваць.

паску́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Скуліцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

паску́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Скуліць усё, многае або ўсіх, многіх.

паскупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць скупым, скупейшым. Былы ясенец Пракоп Зязюля.. пад старасць ці паскупеў, ці жонка адвучыла — выпіваў рэдка. Арочка. — Няма пашы. Надоі паскупелі. Дуброўскі.

паскупі́цца, ‑скуплюся, ‑скупішся, ‑скупіцца; зак.

Праявіць скупасць, празмерную эканомію. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся. Сабаленка. У нядзелю пайшла Маўра на базар прадаваць шчаўе... Да базары паскупілася пусціць дзешавей, прасядзела ледзь не да вечара. Сяркоў. — Сёння Амархан не паскупіўся, плоў прыгатаваў, — адказаў Мікола. Даніленка. // на што. Даць, выказаць мала чаго‑н. Паскупіцца на пахвалу. □ Але ж яшчэ не было такога, каб паляўнічы паскупіўся на фарбы для апісання велічыні той дзічы, якую ён упаляваў. Якімовіч.

паску́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скуліць усё, многае або ўсіх, многіх.

паску́рчваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскурчваць.

паску́рчвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паску́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скурчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

паску́сваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскусваць.