Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паско́чваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскочваць.

паско́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Скаціцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

паско́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скаціць усё, многае або ўсіх, многіх.

паско́шваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскошваць.

паско́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скасіць усё, многае (гл. скасіць ​1).

паскру́чваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскручваць.

паскру́чвацца, ‑аецца; зак.

Скруціцца — пра ўсё, многае.

паскру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скруціць усё, многае.

паскрыгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Скрыгатаць некаторы час.

паскры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Скрыпаць некаторы час.