Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паскна́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Праявіць скнарнасць.

паско́к, ‑у, м.

Спец. Скачок на месцы.

•••

Скок-паскок гл. скок.

паско́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Скалоць усё, многае.

2. і без дап. Сколваць некаторы час.

паско́пваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскопваць.

паско́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скапаць усё, многае.

паско́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паскорыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі. У свой час Максім Багдановіч звярнуў увагу па паскоранае развіццё новай беларускай літаратуры. Конан.

паско́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да паскорыцца.

2. Зал. да паскорваць.

паско́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паскорыць.

паско́рыцца, ‑рыцца; зак.

1. Стаць больш хуткім. Рух поезда паскорыўся. □ У нашы дні нябачана паскорыўся бег часу. «Полымя». А пры павелічэнні хуткасці цягніка што атрымаецца? Тое ж самае — паскорыцца перавоз грузаў. Шыловіч.

2. Наступіць хутчэй, чым думалася.

паско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зрабіць больш хуткім. Тут вельмі борзда вечарэе, Давай, зямляк, паскорым крок! Глебка. Дывінец слухаў дырэктара, а сам думаў над тым, як бы паскорыць апрацоўку дэталей. Асіпенка.

2. Наблізіць надыход чаго‑н. Паскорыць прыезд. □ Іх [партызан] мужная гібель паскорыла прыход светлага дня, і кожны з жывых у глыбокай пашане схіляў галаву перад імі. Хадкевіч.