паскавы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Скавытаць час ад часу. Каб супакоіць Ліпку, Дзік дабрадушна матлошыць хвастом, пераступае з нагі на нагу і, задзіраючы ўгору вушастую галаву, разгублена паскавытвае... Брыль.
паскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.
1. Скачучы, пачаць перамяшчацца. «Ну і не трэба!» — сказаў сабе ў думках Лёнік і паскакаў па прыступках уніз. Васілёнак. Заяц, пастаяўшы крыху на задніх лапках, паскакаў далей у лес. Скрыпка.
2. Хутка памчацца (на кані або пра каня). Максім асядлаў невялічкага мышастага коніка і паскакаў у Карпілаўку. Грахоўскі. Як заварушыўся Іван — конь спудзіўся і паскакаў назад у млын. Колас.
3. Скакаць некаторы час. Паскакалі [дзеці] трохі на адной назе, а потым Міхась сказаў, што больш не хоча. Брыль. Доўга прыйшлося [рабочым] паскакаць, пакуль лісце пусціла сок. Маўр. Знаходзіліся аматары паскакаць, .. пары кружыліся паволі ў .. вальсах альбо шалёна круціліся ў апошніх людных танцах. Лынькоў.
•••
Ты ў мяне паскачаш (ён у мяне паскача і г. д.) — ужываецца як пагроза пакараць, адпомсціць.
паска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Скакаць, падскакваць час ад часу.
паскалу́пваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паскалупваць.
паскалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і паскалупліваць.
паскалу́пліваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паскалупліваць.
паскалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Скалупаць усё, многае.
пасканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Скандаліць некаторы час. П’яны мінут дзесяць паскандаліў і ўціхамірыўся. // Пасварыцца з кім‑н. або між сабой. Паскандаліць з суседзямі.
паскара́льнік, ‑а, м.
1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.
2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.
3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».
паскара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для паскарэння якога‑н. працэсу.