Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падзіра́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; зак., што.

Нарабіць дзірак у чым‑н. Падзіравіць вядро. / у перан. ужыв. Учора ж адвячоркам, ледзь падзьмуў сівер, з-за хмар выбліснула сонца, а ноччу неба падзіравілі зоркі. Калодзежны.

падзірване́ць, ‑ее; зак.

Зарасці травой, пакрыцца дзірваном (у 1 знач.). Каб пераскочыць цераз .. [акоп], трэба было паставіць каня насупроць аднаго з выступаў, якія калісьці былі выразаны ў жвірыстай зямлі, а цяпер паабсыпаліся і падзірванелі. Чорны.

падзі́ў, ‑дзіву, м.

Разм. Паводле забабонных уяўленняў — хвароба, якая ўзнікае ад урокаў. — Дык што з вамі такое? — запытала суседка, зайшоўшы ў хату. — Сціснула ў грудзях, не дыхнуць. — Ці не з вачэй толькі вам. Можа бабку Макарыху паклікаць? Няхай падзіў адкіне. Пальчэўскі.

падзічэ́ць, ‑эе; зак.

1. Стаць, зрабіцца больш дзікім. Сабака падзічэў.

2. Стаць, зрабіцца дзікім — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Сахрон:] — Усё ж чыста спалена, разбурана... Поле зарасло, лугі падзічэлі... Сачанка.

падзіша́х, ‑а, м.

Тытул манарха ў некаторых усходніх краінах. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Перс. pādišah — цар.]

падзме́на, ‑ы, ж.

Асоба, асобы, якія замяняюць на некаторы час каго‑н. на працы, дзяжурстве, вахце і пад.

падзме́нны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які замяняе на некаторы час каго‑н. на працы, дзяжурстве, вахце і пад. Падзменны рабочы. / у знач. наз. падзме́нны, ‑ага, м. Падзменныя зараз адпачываюць.

падзо́л, ‑у, м.

1. Бедная солямі глеба шаравата-белага колеру. Адразу ж унізе пачыналася.. узараная палоска зямлі.. Далей, к балоту, бялеў падзол. Асіпенка. Хопіш глыбей на няўгноеным участку, вывернеш падзол — і ўраджай прапаў. Дуброўскі. Чарнеў бульбянішчаў сівы падзол. Танк.

2. Уст. Сумесь попелу з вапнай, якая ўжывалася ў гарбарнай прамысловасці.

падзо́лістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць падзолістага.

падзо́лісты, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае ў сабе падзол. Падзолістыя глебы.