Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пасаска́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Саскочыць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Заднія фурманкі таксама спыніліся. З іх пасаскаквалі людзі, стоўпіліся вакол. Новікаў.

пасаско́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Тое, што і пасаскакваць. Маўчалі адно нашы кулямёты. Іх разлікі пасаскоквалі таксама з машын, як толькі пачулася каманда «паветра!» Сабаленка.

пасаскраба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасаскрабаць.

пасаскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Саскрэбці ўсё, многае.

пасаскрэ́бваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасаскрэбваць.

пасаскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і пасаскрабаць.

пасастаўля́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасастаўляць.

пасастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Саставіць усё, многае.

пасастру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Састругаць усё, многае.

паса́т, ‑у, М ‑саце, м.

Устойлівы трапічны вецер, які дзьме ад субтропікаў у бок экватара.

[Гал. passaat.]