Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парфі́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і парфіравы.

2. Чырвоны, пурпуровы.

парфу́ма, ‑ы, ж.

Разм. Духі, адэкалон. Жонка ўсміхнулася. Падала флакон з парфумаю «Лілія». Баранавых. Адзенне аддавала даўно забытымі пахамі жаночай пекнаты і парфумы. Мурашка.

[Фр. parfums.]

парфуме́р, ‑а, м.

1. Работнік парфумернай вытворчасці. Спецыяльнасць парфумера.

2. Уст. Прадавец тавараў парфумернай вытворчасці.

[Фр. pfrfumeur.]

парфуме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парфумерыі. Парфумерная вытворчасць.

парфуме́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Духі, адэкалон і іншыя касметычныя вырабы. Вытворчасць парфумерыі.

2. Галіна лёгкай прамысловасць якая выпускае такія вырабы. Развіваць парфумерыю. // Разм. Магазін, або аддзел у магазіне, дзе прадаюцца такія вырабы.

[Фр. parfumerie.]

парфу́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парфумы; уласцівы парфуме. Парфумны пах.

парфу́мшчык, ‑а, м.

Уст. Тое, што і парфумер (у 2 знач.).

парфя́не, ‑фян; адз. парфянін, ‑ніна, м.; парфянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. парфянкі, ‑нак; ж.

Старажытныя плямёны, якія жылі на паўночным ўсходзе Іранскага нагор’я.

парфя́нін,

гл. парфяне.

парфя́нка,

гл. парфяне.