папрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які папрэў, сапсаваўся ад сырасці і цяпла. Неўзабаве я звыкся з няўтульнасцямі цеснага пакойчыка, напоенага пахамі размяклай у частых паездках раменнай збруі і папрэлага на спіне кабылы лямцу. Карамазаў. // Які папрэў, запаліўся ад перагравання, поту (пра скуру). Разуты, з папрэлымі растаптанымі ступ[ня]мі, .. [баец] ледзь мог хадзіць. Дамашэвіч.
папрэ́ць, ‑прэю, ‑прэеш, ‑прэе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла. Сена папрэла. □ Сонца спадала, і можна было не баяцца, што .. [расада] папрэе. Паўлаў. // Стаць запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).
2. Прэць некаторы час.
папсава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад папсаваць.
2. у знач. прым. Які стаў непрыдатным, непрыгодным; сапсаваны. У некаторых адсеках ляжала рознае ламачча, папсаваная мэбля, струхлелыя сеннікі. Арабей.
папсава́цца, ‑суецца; зак.
1. Сапсавацца — пра ўсё, многае. Папсаваліся прадукты.
2. Стаць непрыгодным, няспраўным; сапсавацца. Папсаваўся радыёпрыёмнік, і ніхто ніяк не мог сабрацца занесці яго ў рамонт. Карпаў. Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак.
папсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., што.
1. Сапсаваць усё, многае. Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы. Шамякін.
2. Прывесці ў няспраўны стан, зрабіць непрыгодным; пашкодзіць. У лесе Сагайдаку давялося ісці пеша: дарогу, нядаўна размытую дажджамі, папсаваў гусеніцамі трактар. Парахневіч. // Разм. Зрабіць дрэнным, непрыемным; пагоршыць у якой‑н. ступені. Таня таксама старалася рабіць усё так, каб гэтая размова не папсавала яе адносін з Верай і гаспадыняй. Машара.
па́пскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да папы, належыць яму. Панская ўлада.
•••
Папская курыя гл. курыя.
па́пства, ‑а, н.
Улада папы, перыяд улады папы.
папстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пстрыкаць некаторы час; пстрыкнуць некалькі разоў. [Лейтэнант] прытуліў да сябе Ігнатку, усміхаючыся, папстрыкаў злёгку пальцам па яго кірпатым носіку. Якімовіч.
папстры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Пстрыкаць злёгку, час ад часу.