Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́руснасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Сукупнасць усіх парусоў судна. Сістэма паруснасці.

2. Велічыня паверхні, на якую дзейнічае вецер.

па́руснік, ‑а, м.

1. Паруснае судна. Па Дзвіне шнуравала некалькі катэраў з людзьмі і з дзесятак паруснікаў. Гартны.

2. Уст. Той, хто шые парусы.

3. Той, хто займаецца парусным спортам.

па́русны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паруса. // Прызначаны для шыцця парусоў. Парусныя іголкі.

2. Які мае парус (парусы); які перамяшчаецца пры дапамозе парусоў. Паруснае судна. Парусная лодка.

3. Які мае адносіны да суднаў з парусамі. Парусны спорт. Парусныя гонкі.

парухаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рухавым, рухавейшым. Цяпер Саўка злез з печы, ажывіўся, парухавеў, — словам, другім стаў чалавекам. Колас.

пару́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Рухацца некаторы час.

пару́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Бухаць некаторы час.

паруча́йнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушкам.

2. ‑у. Род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка.

паруча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, з’яўляецца парукай у чым‑н.

паруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да паручыцца.

пару́чнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў некаторых арміях — афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мае гэтае званне. Толькі адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі. Дуброўскі.