Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папрырэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і папрыразаць.

папрысо́ўвацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Прысунуцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрысоўвацца адзін да аднаго.

папрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прысунуць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. Папрысоўваць крэслы да сцяны.

папрыстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прыстаць, прыліпнуць у многіх месцах. Да кары і сучкоў папрыставалі шматкі чорнай і рыжай поўсці. Сачанка.

2. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Хлопцы папрыставалі да кампаніі. // Застацца дзе‑н. з якой‑н. мэтай — пра ўсіх, многіх. Браты папрыставалі па чужых вёсках у прымы. Місько.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прычаліць да берага — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Караблі папрыставалі да прыстані.

4. Вельмі стаміцца, прыстаць — пра ўсіх, многіх. Папрыставалі коні ў дарозе.

папрыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Прыставіць, прысланіць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. На вільчак паклалі грубейшы прут, астатнія папрыстаўлялі да яго нахільна з абодвух бакоў. Місько.

2. Прызначыць быць дзе‑н., каля каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыстаўляць вартавых да палонных.

папрыстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыстрачыць што‑н. у многіх месцах, прыстрачыць усё, многае. Папрыстрочваць кішэні. Папрыстрочваць рукавы.

папрысу́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Прысутнічаць дзе‑н. на працягу нейкага часу. [Журавенка:] — Хочацца мне на вашым сходзе папрысутнічаць і паслухаць. Савіцкі. Гукам зірнуў на гадзіннік і таксама падняўся: — У мяне сустрэча з архітэктарамі. Не хочаш папрысутнічаць? Шамякін.

папрысыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прымаць усё, многае або ўсіх, многіх. [Няміра:] — Арандаваць зямлю папрыязджалі нетутэйшыя людзі. З .. Польшчы папрысылалі іх. Чорны.

папрысыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прысылаць усё, многае або ўсіх, многіх.

папрысыха́ць, ‑ае; зак.

Прысохнуць да чаго‑н. — пра ўсё, многае, прысохнуць у многіх месцах. Асабліва многа было гліны на абцасах. Папрысыхала — не аддзярэш. Арабей. Твар у Грышука худы і няголены, заляпаны ніткамі твані, сям-там папрысыхалі на ім дробныя зялёныя кружочкі водарасцяў. Ракітны.