Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нагрубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каму і без дап.

Разм. Нагаварыць чаго‑н. дзёрзкага; абысціся груба з кім‑н. [Забеліна:] — Што з таго, што ты запярэчыш або нагрубіяніш дырэктару, толькі дарма ў злосць яго ўгоніш. Хадкевіч.

нагрува́сціцца, ‑ціцца; зак.

Сабрацца кучай, групай. У затоцы.. цесна нагрувасціліся крыгі. Хадкевіч.

нагрува́сціць, ‑ашчу, ‑асціш, ‑асціць; зак., што і чаго.

1. Бязладна накласці, пакідаць, наваліць адну рэч на другую. Нагрувасціць кучу камення.

2. перан. Перапоўніць чым‑н. Нагрувасціць цытат.

нагрува́шчанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нагрувасціць.

2. Тое, што нагрувашчана. Нагрувашчанне скал.

нагрува́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагрувасціць.

нагрува́шчванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нагрувашчваць.

2. Тое, што і нагрувашчанне (у 2 знач.). Каменныя нагрувашчванні сустракаліся ўсё часцей і часцей. «Беларусь».

нагрува́шчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нагрувасціцца.

2. Зал. да нагрувашчваць.

нагрува́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагрувасціць.

нагру́днік, ‑а, м.

1. Кароткі фартух або частка фартуха, якія носяць на грудзях пры рабоце, ежы. Дзіцячы нагруднік.

2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытна або панцыра, які засцерагаў грудзі.

нагру́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для таго, каб насіць на грудзях; змешчаны на грудзях. Нагрудны значок. Нагрудны перадатчык. □ Старшы лейтэнант выняў з нагруднай кішэні камбінезона ручны гадзіннік, зірнуў. Мележ.

2. Які знаходзіцца на грудзях. Нагрудныя мышцы. Нагрудныя плаўнікі.