Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парафіналячэ́нне, ‑я, н.

Прымяненне расплаўленага парафіну для лячэбных мэт.

парафі́ністы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе парафін. Парафіністая нафта.

парафі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. парафіраваць.

парафі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парафіраваць.

парафі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да парафіраваць.

парафі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Падпісаць (падпісваць) дагавор (пераважна міжнародны) ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў у знак згоды з яго тэкстам.

[Ад фр. paraphe — скарочаны подпіс.]

пара́фія, ‑і, ж.

1. Акруга, тэрыторыя, якая адносіцца да аднаго касцёла і падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу; прыход. Касцёл хоць быў і вялікі, але ўласнай парафіі не меў і лічыўся капліцай. Чарнышэвіч.

2. перан. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім‑н. уладанні, падпарадкоўваецца каму‑н. [Леўчык:] — Паедзем усюды. У нас у запасе вунь колькі часу. Усюды з’ездзім, усю вашу лясную парафію агледзім. Сабаленка.

[Лац. parachia ад грэч. paroikia — тое, што можна аб’ехаць.]

парафія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парафіі. Парафіяльны касцёл.

парафія́нін, ‑а; мн. парафіяне, ‑фіян; м.

Веруючы, які адносіцца да якой‑н. парафіі. І цельшынскі звон, як відаць, добра ведаў звычаі сваіх парафіян, бо не спяшаўся канчаць скліканне. Колас.

парафія́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да парафіянін.