Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парасцярэ́бліваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парасцярэбліваць.

парасцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расцерабіць усё, многае. Парасцярэбліваць кусты.

парасчыня́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парасчыняць.

парасчыня́цца, ‑яецца; зак.

Расчыніцца — пра ўсё, многае.

парасчыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Расчыніць усё, многае. Парасчыняць вокны.

парасчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расчысціць усё, многае. Парасчышчаць дарогі.

парасчэ́сваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад парасчэсваць.

парасчэ́свацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Расчасацца — пра ўсіх, многіх (гл. расчасацца ​1).

парасчэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Расчасаць усіх, многіх або ўсё, многае.

парасшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Расшморгнуць усё, многае. [Алесь] прадчуваў, як ён прыйдзе дадому, як парасшморгвае і паскідае намоклыя чаравікі і будзе перагортваць старонкі бібліятэчнай кнігі. Наўроцкі.