папагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Гуляць доўга, неаднаразова. — От гэта папагуляў! — з захапленнем усклікнуў сувязіст. Кулакоўскі.
папагусці́, ‑гуду, ‑гудзеш, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце; пр. папагуў, ‑гула, ‑гуло; заг. папагудзі; зак.
Разм. Гусці доўга, неаднаразова. Увосень, пасля таго, як дзень пры дні папагула ..малатарня, Тоня зноў пайшоў па грошы. Чорны.
пападаі́ць, ‑даю, ‑доіш, ‑доіць; зак., каго.
Даіць доўга, неаднаразова.
папада́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. пападаць — папасці (у 1 знач.).
•••
Прамое пападанне — непасрэднае паражэнне цэлі снарадам, бомбай, мінай.
папада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да папасціся.
папа́даць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Упасці адзін за другім — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Саўка ўпаў у снег. Перапалоханыя канвойныя таксама пападалі. Колас. З-пад каменя выбіваліся дымна-чырвоныя лісткі крапівы, а частаколіны месцамі збуцвелі і пападалі... Сачанка.
папада́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да папасці.
•••
Зуб на зуб не пападае гл. зуб.
пападве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падвесіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пападвешваць лямпы. □ Павекі зрабіліся цяжкія, нібы хто гіры да іх пападвешваў. Кулакоўскі.
пападвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падвязаць усё, многае. — Памідоры [Сымон] усе пападвязваў, зрабіў падпоркі для яблынь. Чарнышэвіч.
пападвячо́ркаваць, ‑каваю, ‑каваеш, ‑кавае; зак.
Паесці днём паміж абедам і вячэрай. Пападвячоркаваўшы, захапіўшы з сабою кусок сала і буханку хлеба, Грышка накіраваўся ў лес, які яму быў вельмі вядомы, як падпаску. Чарот.
пападгніва́ць, ‑ае; зак.
Разм. Падгнісці — пра ўсё, многае. Пападгнівалі штыкеціны. □ [Нікан] .. давёў бацькаў млын да таго, што нават крылы пападгнівалі. Кулакоўскі.