памасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што і без дап.
Масіраваць 1 некаторы час. Чарэнда расшпіліў каўнер кіцеля і.. памасіраваў пальцамі на шыі скуру. Чыгрынаў.
пама́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Намазаць або паліць маслам што‑н. Кашу памаслі — у горле не стане. Прыказка.
памасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.
1. Вымасціць усё, многае.
2. і без дап. Масціць некаторы час.
памата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Матацца 1 некаторы час.
памата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Зматаць усё, многае. Памагаць усе ніткі.
2. што, чым і без дап. Матаць 1 некаторы час; матнуць некалькі разоў. Дзед узяў у.. [Косці] корань, пакруціў у руках, памагаў галавою. Якімовіч.
пама́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; што, чым.
Час ад часу матаць 1 (у 1, 2 знач.). Прызязаная на пустцы каза адарвалася і, паматваючы галавой, памчала за бліжнія дамы. Даніленка.
паматля́цца, ‑яецца; зак.
Разм. Матляцца некаторы час.
паматля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што, чым.
Разм. Матляць некаторы час. [Мсціслаў] паматляў рукою і рэзка кінуў. Алесь глядзеў не на косць, а на яго і ўбачыў, як друг збялеў. Караткевіч.
памаўза́, ‑ы, ДМ ‑зе, Т ‑ой (‑ою), м. і ж.
Разм. Шкоднік, свавольнік. Ляжыць на падлозе збанок і суседскі кот-памаўза ласуецца малаком. Гурскі. — Памятаеце, быў такі [конь], «Памаўзой» звалі. І сапраўды ж памаўза. Як да канца баразны падыдзе, Дык і ўбок, на дарогу і да травы. І прыліпне, як смала. Дуброўскі. Стары сцішыў голас і паказаў [на дзяўчынку з завязаным вокам]: — Вунь яна. Улезла ўжо недзе, памаўза... Чаго добрага, можа, і вока выкалала. Ляўданскі.
памаўзлі́васць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць памаўзлівага.