Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Загнуць усё, многае. Рыльскі.. пазагінаў цвікі ў адарваных дошках і пайшоў у другі кут, дзе стаяла скрынка. Чорны.

пазагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Загладзіць усё, многае.

пазагніва́цца, ‑аецца; зак.

Падгнісці; стаць гнілым — пра ўсё, многае. Капуста пазагнівалася. Яблыкі пазагніваліся.

пазаго́йвацца, ‑аецца; зак.

Загаіцца — пра ўсё, многае. Лёня ачуняў. Скулы яго пазагойваліся, толькі на ручках і на ножках засталіся сінія плямы. Арабей.

пазаго́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Загаіць, залячыць усё, многае. Пазагойваць раны.

пазаго́ртвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Загарнуцца, закруціцца ў што‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перагарнуцца або закрыцца — пра ўсё, многае. Пазагортваліся старонкі ў кнігах.

пазаго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае. Пазагортваць вуголле ў пячурку.

2. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае або ўсіх, многіх. Пазагортваць пакункі. // Прыкрыць чым‑н. сыпкім усё, многае. Пазагортваць бульбу прыскам.

3. Закрыць усё, многае. Пазагортваць кнігі.

пазаграба́ць, ‑аю; ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Грабучы, сабраць у адно месца, у кучу. Пазаграбаць вуголле. Пазаграбаць сена. // перан. Разм. Захапіць, прысвоіць усё, многае. Пазаграбаць чужыя рэчы.

2. Закапаць у што‑н. сыпкае ўсё, многае.

пазагрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Загрызці ўсіх, многіх. Пазагрызалі ваўкі авечак.

пазадава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся, ‑даюцца; заг. пазадавайся; зак.

Разм. Задавацца некаторы час. Праўда,.. на тое ж яна і дзяўчына, каб пазадавацца, каб не адразу, з першага вечара кінуцца на шыю. Сачанка.