Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падагульні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць абагульненне сказанаму і пад. Падагульніць вынікі назіранняў.

падагульня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які падагульняе, падводзіць вынікі. Падагульняльны раздзел навуковай працы.

падагульня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да падагульняць.

падагульня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падагуліць.

падагульня́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад падагульняць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які падагульняе, падводзіць вынікі. Падагульняючае паўтарэнне вучэбнага матэрыялу.

3. Дзеепрысл. незак. ад падагульняць.

пададдзе́л, ‑а, м.

Частка якога‑н. аддзела.

пада́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пада́ць.

пададзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пададзець.

2. у знач. прым. Разм. Які надзеў што‑н. лепшае, добрае. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў шляхетна пададзеты, з белым каўнерыкам, гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.

пададзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.

Разм. Адзецца лепш, чым звычайна. Дзяўчына пададзелася. □ Рыгор пададзеўся, абмыў твар і папрасіў гаспадыню даць гарбату. Гартны.

пададзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., што.

Разм. Надзець што‑н. дадаткова пад верхняе адзенне. Пададзець пад пінжак світэр. □ [Маці:] — Не прастудзіся, настаўляй каўнер, пададзень яшчэ што цёплае... Дамашэвіч.