натрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натрапаць.
натрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.
1. Разм. Патрапаць многа, доўга; трэплючы што‑н., наравіцца. Натрапацца за дзень у сушні.
2. перан. Разм. Нагаварыцца ўволю.
натрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; заг. натрапі; зак., чаго.
1. Трэплючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Натрапаць канапель.
2. і без дап. Нагаварыць няпраўды. Пасля снедання, выходзячы з хаты, Герасім папярэдзіў: — Ты вот натрэплеш на маю галаву чаго не трэба!.. Лобан.
натра́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Разм.
1. Выпадкова сустрэцца, трапіцца. Мабыць, я доўга блукаў бы па гэтых дарогах і сцежках, як у дрымучым лесе, калі б чалавек, якога я хацеў перш-наперш убачыць, не натрапіўся мне сам. Хадкевіч. Пачыналася квартальная справаздача, старшы наш бухгалтар Наўроцкі збіраўся пасля яе пайсці на пенсію, трэба было даць яму некага ў памочнікі. Якраз на гэты час натрапіўся Собіч. Скрыган. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпадкова знайсціся. [Любе] натрапілася ў рукі адна рэч. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт. Чорны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдацца, выпасці; надарыцца. Прымаючы ў сваю групу чалавека, Алёша пытаў у яго: — Гарэлку п’еш?.. — Калі натрапіцца, — адказваў часам.. хлопец. Паслядовіч.
натра́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., на каго-што.
Напасці, наткнуцца на што‑н. Як звычайна, [хлопцы] накіраваліся ў лес. Праз некаторы час знайшлі некалькі маладзенькіх грыбоў.. А яшчэ праз некалькі крокаў натрапілі на лісічкі. Маўр. Прабіраючыся на ўсход, .. [Гнядкоў] на шчасце натрапіў на партызанскі атрад Прыборнага і застаўся ў ім. Шамякін. // Сустрэцца з кім‑н., выпадкова наткнуцца на каго‑н. [Волька:] — А дзе Кастусь — мы не ведаем. Можа, і ён нас шукае, але натрапіць адно на другое не можам. Чорны. Раманаў позірк усё блукаў па зале ды вось натрапіў і на Генку. Ярашэвіч.
•••
Натрапіць на след — тое, што і напасці на след (гл. напасці).
Не на таго натрапіў — тое, што і не на таго напаў (гл. напасці).
натрапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да натрапіць.
натраса́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да натрасаць.
натраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натрэсці (у 1–3 знач.).
натра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. натравіць.
натра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натравіць.