Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць і насядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; ‑сядзім, ‑седзіце; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сагрэць яйкі цяплом свайго цела, выседжваючы птушанят (пра птушак).

2. Разм. Нажыць якую‑н. хваробу ў выніку працяглага сядзення. Наседзець гемарой.

насе́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да насеяцца (у 1 знач.).

2. Зал. да насейваць.

насе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пасеяць.

насе́кчы,

гл. насячы.

насе́ленасць, ‑і, ж.

1. Шчыльнасць насельніцтва. Населенасць гарадоў.

2. Наяўнасць насельніцтва.

насе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад насяліць.

2. у знач. прым. Які мае насельніцтва; заселены. Населены дом. Населены востраў.

•••

Населены пункт гл. пункт.

насе́льнік, ‑а, м.

Той, хто насяляе данае месца. Насельнікі гарадоў. Насельнікі вады. □ Вярнуліся з мора, з экскурсіі ў горы насельнікі дома. Каваль. Эх, лес!.. Нібы думкі ён ведае сваіх насельнікаў. Чарот.

насе́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да насельнік.

насе́льніцтва, ‑а, ж.

Сукупнасць жыхароў на ўсёй Зямлі, на кантыненце, у краіне, горадзе і пад. Насельніцтва Беларусі. Шчыльнасць насельніцтва. Гарадское насельніцтва. // Разм. Людзі, якія жывуць у адным якім‑н. месцы. Насельніцтва двара пана Тарбецкага было вельмі разнастайнае. Колас. // перан. Пра жывёл, птушак, рыб, якія жывуць у адным месцы. Насельніцтва лесу.

насе́ністы, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа насення. Насеністы агурок.